Loading...

Сустрэча для дарослых

Мы добра ўсе разумеем, што вера – гэта дар ад Бога, які мы павінны развіваць. Вера павінна быць жывой. І кожны, пакуль жыве, павінен пастаянна пазнаваць Бога бліжэй, чытаць і разважаць над Святым Пісаннем, разумець літургію, у якой удзельнічае, глыбока ўсвядоміць, навошта прыходзіць на святую Імшу. Існуе шмат пытанняў, на якія, на жаль, я ўпэўнены, многія з нашых парафіянаў, не ведаюць, як адказаць, але і не спрабуюць паглыбіць свае веды і веру. Менавіта катэхеза дае такую магчымасць пазнання і асабістага духоўнага развіцця, якое не можа спыніцца на тым, што калісьці даведаліся пра Бога ў дзяцінстве.

Жадаючым арганізаваць такую сустрэчу просьба звяртацца да пробашча!