Святы хрост — гэта першы і самы неабходны сакрамэнт, праз які Хрыстус вызваляе нас ад першароднага граху і іншых асабістых грахоў, яднае нас з сабою, дае нам Божае жыццё і ўключае ў святы Касцёл.
Перад сакрамантам Хросту трэба:
- Паведаміць пробашча парафіі, прыйсці на падрыхтоўку, вызначыць дату.
- Прынамсі каб адна асоба з хросных бацькоў, была каталіцкага веравызнання.
- Набыць свечку для Хросту.
- Асобнае белае адзенне або белая салфетка.
- Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, пашпарты (бацькі, хросныя бацькі) або іх ксэра.
- Пасведчанне аб тым дзе былі венчаныя родныя бацькі дзіцяці.
- На хрышчэнне прыходзім за 15 хвілін перад вызначаным часам.