Loading...

Падрыхтоўка да Шлюбу

Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.

У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.

Для нарачоных:

  • Нарачоныя павінны звярнуцца да свайго пробашча не пазней як за 3 месяцы перад вызначанай датай шлюбу.
  • Прайсці перадшлюбны курс (дакладную інфармацыю атрымаеце ад святара)

Прынясці пасведчанне: св. Хросту, прынятага сакрамэнту канфірмацыі, св. Камуніі.