Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 19 лістапада 2023 ХХХІІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • У аўторак, 21 лістапада, – успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • У сераду, 22 лістапада, – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы. Дзень малітваў за арганістаў, харыстаў і асоб, звязаных з касцёльнай музыкай.
  • У пятніцу, 24 лістапада, – успамін святых Андрэя Зунг Лака, святара і паплечнікаў, мучанікаў з В’етнама.
  • Запрашаем дзяцей на катэхезы згодна з раскладам.
  • У наступную нядзелю, 26 лістапада, – урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Дзень малітвы за клерыкаў і выкладчыкаў Духоўных семінарый. Зборы ахвяраванняў прызначаюцца на Духоўную семінарыю. Як кожны 26 дзень месяца, молімся аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.