Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 17.03.2024 V нядзеля Вялікага посту

  • Сёння, 17 сакавіка, – V нядзеля Вялікага посту. Прыкрытыя ажно да Вялікай пятніцы крыжы ўзгадваюць нам, што мы ўваходзім у непасрэдную падрыхтоўку да таямніцы Мукі і Смерці нашага Збаўцы Езуса Хрыста.
  • У аўторак, 19 сакавіка, – урачыстасць Святога Юзафа, Абраніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Святыя Імшы а 9:00; 12:00, 18:30. Удзел у Св. Імшы абавязковы для ўсіх вернікаў.
  • У суботу, 23 сакавіка, у нашай катэдры будзе праходзіць “Дзень канфісіяналаў”. У 12:00 распачнецца Пакутнае набажэнства і на працягу цэлага дня да 18:30 будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту Споведзі. Вельмі просім у гэты дзень аб дзяжурстве ў катэдры.
  • У наступную нядзелю, 24 сакавіка, – Пальмовая нядзеля, альбо Нядзеляй Мукі Пана. На пачатку кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне пальмаў на ўспамін урачыстага ўваходу Езуса ў Ерузалем, а ў Літургіі слова будзем слухаць апісанне Мукі Пана. Зборы ахвяраванняў у гэты дзень прызначаюцца на Духоўную семінарыю.

 

Набажэнствы ў часе Вялікага посту

  • Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Святой Імшы з панядзелка па суботу, а таксама ў пятніцу пасля Святой Імшы а 30.
  • Песні Жальбы – у нядзелю перад Святoй Імшой а 10:30.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.