Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 14 студзеня 2024

  • У сераду, 17 студзеня, – успамін св. Антонія, абата.
  • У чацвер, 18 студзеня, распачынаецца Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян, які заканчваецца 25 студзеня святам Навяртання св. Паўла, Апостала. Запрашаем да малітвы і ўдзелу ў набажэнствах, якія адбудуцца на працягу тыдня а 18:00, а ў нядзелю пасля Св. Імшы а 10:30.
  • У наступную, ІІІ звычайную нядзелю, адзначаем Нядзелю Божага Слова, устаноўленую Папам Францішкам.
  • Запрашаем дзяцей на катэхезы згодна з раскладам.
  • Традыцыйна ў перыяд Божага Нараджэння адбываецца Каляда – душпастырскі візіт святара да сваіх вернікаў. Наведваем згодна з адрасамі пададзенымі ў мінулых гадах. Каго ў мінулых гадах не наведвалі і ў каго змяніўся адрас просім падаць адрас у закрыстыю.
  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.