Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ XXIX звычайная нядзеля 17 кастрычніка 2021

17 кастрычніка 2021     

  • У сённяшнюю нядзелю, 17 кастрычніка, урачыстай Святой Імшой у 8:30, якую ўзначаліў наш Ардынарый біскуп Антоні Дзям’янка, распачаўся дыяцэзіяльны этап Сіноду Біскупаў.
  • Кастрычнік – Ружанцовы месяц. Заахвочваем да актыўнага ўдзелу ў Ружанцовых набажэнствах, якія адбываюцца на працягу тыдня ў 18:00, у нядзелю – пасля Святой Імшы а 10:30.
  • У панядзелак, 18 кастрычніка, – свята Св. Лукі, Евангеліста. Дзень малітваў за медыкаў.
  • Таксама, 18 кастрычніка, ў чарговы раз пройдзе сусветная акцыя «Мільён дзяцей моліцца Ружанец». Заахвочваем усіх дзяцей нашай парафіі далучыцца да гэтай акцыі, якая распачнецца ў 18:00. У нашай катэдры пры дапамозе відэатрансляцыі будзем удзельнічаць у супольнай, усебеларускай ружанцовай малітве аб міры і супакоі. Вячэрняя Св. Імша распачнецца са спазненем.
  • У пятніцу, 22 кастрычніка, – успамін св. Яна Паўла Вялікага, папы.
  • Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам.
  • Прыбіранне касцёла адбывацца па графіку, які размешчаны на дошцы аб’яў.
  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
  • У нашай катэдральнай лаўцы можна набыць штодзённікі са Словам Божым i календары на новы 2022 год. Заахвочваем набываць і чытаць нашы часопісы “Дыялог” і “Ave Maria”.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.