Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ XXVIII звычайная нядзеля10 кастрычніка 2021

  • У сённяшнюю нядзелю, 10 кастрычніка, сабраныя ахвяраванні прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
  • Кастрычнік – Ружанцовы месяц. Заахвочваем да актыўнага ўдзелу ў Ружанцовых набажэнствах, якія адбываюцца на працягу тыдня а 18:00, у нядзелю – пасля Святой Імшы а 10:30.
  • У пятніцу, 15 кастрычніка, – успамін Св. Тэрэзы ад Езуса.
  • Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам.
  • Прыбіранне касцёла адбывацца па графіку, які размешчаны на дошцы аб’яў. Традыцыйна прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля раняшней Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.
  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
  • У нашай катэдральнай лаўцы можна набыць штодзённікі са Словам Божым i календары на новы 2022 год. Заахвочваем набываць і чытаць нашы часопісы “Дыялог” і “Ave Maria”.
  • З 10 – 17 кастрычніка ў рамах Сімпозіума арганнай музыкі ў нашай катэдры адбудзецца 7 канцэртаў (з раскладам можна пазнаёміцца на плакаце).
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.