Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ ПЕРЫЯД НАРАДЖЭННЯ ПАНА 2 студзеня 2022

  • Сённяшняя нядзеля, 2 студзеня, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, а пасля Св. Імшы а 12:00 адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў Жывога Ружанца.
  • У аўторак, 4 студзеня, у 12:00 адбудзецца Святая Імша з удзелам святароў нашай дыяцэзіі.
  • У чацвер, 6 студзеня, – урачыстасць Аб’яўленне Пана (Тры Каралі). Благаслаўляем  крэйду, кадзіла і ваду. (Пажадана ўзяць з сабой, прынамсі, ваду). Святыя Імшы а  9:00;   12:00 (на польскай мове);  18:30. Удзел у Святой Імшы ў гэты дзень абавязковы.
  • У пятніцу, 7 студзеня, – 1 пятніца месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў 17:30.
  • У наступную нядзелю, 9 студзеня, – свята Хросту Пана. Падчас кожнай Імшы замест звычайнага чыну пакаяння адбудзецца асвячэнне вады і акрапленне ёю вернікаў.
  • 3 – 5 студзеня (ад абеду да абеду) у Пінскай семінарыі адбудзецца Дыяцэзіяльная Сустрэча Міністрантаў.
  • У суботу, 8 студзеня (12:00 – 21:00), у Баранавічах у касцёле Св. Зыгмунта адбудзецца Дыяцэзіяльная Сустрэча Моладзі. Жадаючым прыняць удзел звяртацца да пробашча.
  • Традыцыйна ў перыяд Божага Нараджэння адбываецца Каляда – душпастырскі візіт святара да сваіх вернікаў. У гэтым годзе будзем наведваць толькі па запрашэнню, якое можна зрабіць у закрыстыі.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на студзень: Аб супакоі ў свеце, у нашай краіне, у нашых сем’ях і ў нашых сэрцах.
  • Шчыра дзякуем  усім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.