- У сёняшнюю нядзелю, 26 чэрвеня, як кожны 26-ы дзень месяца, молімся аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
- Запрашаем да ўдзелу ў Чэрвеньскіх набажэнствах: у нядзелю – пасля Св. Імшы а 10:30, на працягу тыдня а 18:00.
- У аўторак, 28 чэрвеня, – успамін св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка.
- У сераду, 29 чэрвеня, адзначаем урачыстасць святых Апосталаў Пятра і Паўла (абавязковая). Святыя Імшы а 9:00; 12:00 (на польскай мове) і 18:30. Ахвяраванні ў гэты дзень прызначаюцца на патрэбы Апостальскай Сталіцы.
- У пятніцу, 1 ліпеня, не будзе ранішняй Св. Імшы. З нагоды 1-й пятніцы месяца ў 17:30 запрашаем на адарацыю і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
- У суботу, 2 ліпеня, – 1 субота месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі ў 17:30.
- Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
- Інтэнцыя Жывога Ружанца на ліпень:1) Молімся ў інтэнцыі міру ва Украіне. 2) Аб шматлікіх і добрых пакліканнях да святарскага і законнага жыцця.
- Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 26 чэрвеня 2022
