Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 14 жніўня 2022 ХХ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • У панядзелак, 15 жніўня, Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, АДПУСТОВАЯ УРАЧЫСТАСЦЬ у нашай парафіі. Святыя Імшы ў 9:00; 12:00 (на польскай мове); 18:30. Падчас кожнай св. Імшы адбудзецца асвячэнне зёлак, кветак, каласоў збожжа, садавіны і агародніны. Удзел у св. Імшы ў гэты дзень абавязковы. Пасля галоўная адпустовай Св. Імшы ў 18:30 з Эўхарыстычнай працэсіяй запрашаем усіх на пачастунак. Заахвочваем да споведзі перад нашай адпустовай урачыстасцю, каб прыняць святую Камунію і атрымаць поўны адпуст.
  • У суботу, 20 жніўня, – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.
  • 12 13 жніўня ў мястэчку Лагішын прайшлі традыцыйныя адпустовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункі Пінскай дыяцэзіі. Дзякуем усім, хто прыняў у іх удзел, асабліва тым, хто крочыў да санктуарыя ў пешых пілігрымках з Баранавіч і Бярозы.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.