Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 6 лiстапада 2022

  •  Сёняшняя нядзеля, 6 лістапада, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага  Сакрамэнту.
  •  У сераду, 9 лістапада, – свята Гадавіны пасвячэння Латэранскай Базілікі, катэдры біскупа Рыма, маці ўсіх касцёлаў у свеце. Молімся за Касцёл і Папу.
  •  У чацвер, 10 лістапада, – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
  • У пятніцу, 11 лістапада, – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
  •  У суботу, 12 лістапада, –  свята Св. Язафата, Біскупа і Мучаніка.
  • Запрашаем дзяцей на катэхезы згодна з раскладам.
  •  Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
  •  Інтэнцыя Жывога Ружанца на лістапад: Аб ласцы збаўлення і вечным жыцці для памерлых удзельнікаў руху “Жывога Ружанца” і ўсіх памерлых  з нашай парафіі.

v Шчыра дзякуем  усім за супольную малітву.  Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.