Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 11 верасня 2022 ХХІV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • На гэты тыдзень прыпадаюць Квартальныя дні малітваў за дзяцей, моладзь і выхаваўцаў.
  • У панядзелак, 12 верасня, – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі.
  • У аўторак, 13 верасня, – успамін св. Яна Залатавуснага, біскупа і доктара Касцёла.
  • У аўторак, 13 верасня, у 12:00 адбудзецца Святая Імша з удзелам святароў нашай дыяцэзіі, якую ўзначаліць наш Ардынарый біскуп Антоні Дзем’янка. У гэты дзень не будзе Святой Імшы ў 9:00.
  • У сераду, 14 верасня, свята Узвышэння Святога Крыжа. Святыя Імшы а 9:00;  12:00;  18:30.
  • У чацвер, 15 верасня, – успамін Найсвяц. Панны Марыі Балеснай.
  • У пятніцу, 16 верасня, – успамін свв. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.
  • Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.
  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на верасень: За дзяцей і моладзь, каб новы навучальны і катэхетычны год прынёс добрыя плёны. Аб дарах Духа Святога, цярплівасці і руплівасці ў працы для настаўнікаў, выхаваўцаў, катэхетаў.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.