Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 22 студзеня 2023

  • Сёння адзначаем Нядзелю Божага слова, якую ўстанавіў Папа Францішак, каб заахвоціць нас да чытання Святога Пісання.
  • Трываем у Тыдні малітваў за адзінства хрысціян. Запрашаем да малітвы і ўдзелу ў набажэнствах у сёняшнюю нядзелю пасля Св. Імшы а 10:30, з 23 па 25 студзеня – у 18:00.
  • У аўторак, 24 студзеня, – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла.
  • У сераду, 25 студзеня, – свята Навяртання св. Паўла, Апостала.
  • У чацвер, 26 студзеня, – успамін свв. Цімафея і Ціта, біскупаў. Гэта таксама дзень асаблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
  • У суботу, 28 студзеня, прыпадае ўспамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.
  • Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам.
  • У наступную нядзелю ахвяраванні прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
  • Традыцыйна ў перыяд Божага Нараджэння адбываецца Каляда – душпастырскі візіт святара да сваіх вернікаў. Наведваем згодна з адрасамі пададзенымі ў мінулых гадах. Каго ў мінулых гадах не наведвалі і ў каго змяніўся адрас просім падаць адрас у закрыстыю.  
  • Шчыра дзякуем  усім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.