Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 29 студзеня 2023

  • У аўторак, 31 студзеня, – успамін св. Яна Боска, прэзбітэра.
  • У чацвер, 2 лютага, свята Ахвяравання Пана. Ушаноўваем Езуса Хрыста, які ёсць Святлом свету. У гэты дзень благаслаўляюцца свечкі, так званыя Грамніцы. Гэтыя свечкі запальваем у нашых дамах падчас бур і навальніц. А таксама запаленая грамнічная свечка даецца ў рукі канаючага чалавека. У гэты дзень адзначаем Сусветны дзень кансэкраванага жыцця. Св. Імшы ў  9:00; 12:00 (на польскай мове);  18:30. Таксама гэта 1 чацвер месяца. Молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця. Запрашаем да ўдзелу ў набажэнстве, якое распачнецца ў 17:30.
  • У пятніцу, 3 лютага, – успамін св. Блажэя, заступніка і апекуна вернікаў, асабліва ў хваробах горла. Будзе магчымасць атрымаць спецыяльнае благаслаўленне свечкамі, каб атрымаць аздараўленне і абарону ад хвароб горла. Пасля ранішняй Святой Імшы будзем разбіраць дэкарацыі і прыбіраць нашу святыню. Запрашаем як мага больш людзей, бо будзе шмат працы. Таксама гэта  1 пятніца месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў 17:30.
  • У суботу, 4 лютага, – 1 субота месяца. Запрашаем да ўдзелу ў набажэнстве да Найсвяцейшай Панны Марыі ў 17:30.
  • Наступная нядзеля, 5 лютага, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Благаслаўленне хлеба і вады ў гонар св. Агаты.
  • Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на люты: За хворых і церпячых.
  • Шчыра дзякуем  усім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.