Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ  АБ’ЯВЫ 12 лютага 2023

 

  • У сёняшнюю нядзелю, 12 лютага, ў 11:30 у будынку Духоўнай семінарыі (уваход каля галоўнага ўвахода ў катэдру) адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечаная святой Людміле Чэшскай. Выставу можна будзе наведаць у нядзелю з 14:00 да 17:00, на працягу тыдня — з  16:00 да 18:00. Будзем вельмі ўдзячны парафіянам, якія ахвяруюцца падзяжурыць. Запісацца ў графік дзяжурств можна пры выхадзе з катэдры албо ў нашай катэдральнай групе ў вайберы.
  • У аўторак, 14 лютага, – свята святых Кірыла, мніха і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.
  • Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам.
  • Праз 10 дзён, 22 лютага, пачынаецца Вялікі пост. Трэба падумаць ужо цяпер, у якіх велікапосных набажэнствах мы хочам удзельнічаць. З 22 лютага штодня будзе Крыжовы шлях. У рамках добрых пастаноў на Вялікі пост можна пачаць хадзіць на Cв. Імшу ў буднія дні ці ўдзельнічаць у Ружанцовай малітве кожную раніцу. Просім прыносіць да касцёла леташнія пальмы, каб з іх зрабіць попел на Папяльцовую сераду.
  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.