Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 19.02.2023

  • У сёняшную нядзелю, 19 лютага, а 16:00 ў парафіяльным доме адбудзецца сустрэча сужэнств рухуEQUIPES NOTRE-DAME (“Суполкі Маці Божай”). Запрашаем не толькі ўдзельнікаў руху, але і сужэнствы, якія жадаюць пазнаёміцца з гэтым рухам.
  • У сераду, 22 лютага, – Папяльцовая серада, распачынаецца Вялікі Пост. Святыя Імшы а 9:00, 12:00, 18:30. У гэты дзень вернікі павінны захоўваць сціслы пост.
  • У рамках добрых пастаноў на Вялікі пост заахвочваем прыняць актыўны ўдзел у адмысловых набажэнствах (пададзеных ніжэй). Можна таксама пачаць хадзіць на Cв. Імшу ў буднія дні, прыняць удзел у спатканнях МЕГ (Малыя Евангелезыяцыйныя Групы), на якіх адбываецца разважанне над Божым Словам ці ўдзельнічаць у Ружанцовай малітве кожную раніцу.

Набажэнствы ў часе Вялікага посту

  • Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Святой Імшы з панядзелка па суботу, а таксама ў пятніцу пасля Святой Імшы а 18.30. Па аўторкам пасля Святых Імшаў а 9:00 і 18:30 – Крыжовы Шлях для дзяцей.
  • Песні Жальбы – кожную нядзелю пасля Святoй Імшы а 10:30.
  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.