Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 6 жніўня 2023

  • Сёняшняя нядзеля, 6 жніўня, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
  • У аўторак, 8 жніўня, – успамін св. Дамініка, прэзбітэра.
  • У сераду, 9 жніўня, – свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы, апякункі Еўропы.
  • У чацвер, 10 жніўня, – свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка.
  • У пятніцу, 11 жніўня, – успамін св. Клары, панны.
  • У суботу, 12 жніўня, у катэдры не будзе ранішняй Св. Імшы а 9:00.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на жнівень: Молімся аб ласцы цвярозасці ў нашых сем’ях і аб ласцы вызвалення з алкагольнай залежнасці.
  • 11 12 жніўня ў мястэчку Лагішын каля Пінска адбудуцца традыцыйныя дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся.
  • Напярэдадні марыйнага фэста, 8 жніўня вырушаць традыцыйныя чатырохдзённыя пешыя пілігрымкі ў лагішынскі санктуарый з Баранавічаў (касцёл св. Зыгмунта) і з Бярозы (касцёл Найсвяцейшай Тройцы). Жадаючыя далучыцца да пілігрымак могуць запісацца праз наступныя кантактныя тэлефоны (або Viber): +375 29 727 31 98 – кс. Андрэй Рылка, кіраўнік пілігрымкі з Баранавічаў; +375 29 790 80 16 – кс. Уладзімір Буклярэвіч, кіраўнік пілігрымкі з Бярозы.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.