Loading...
Парафіяльныя аб'явы

31 студзеня 2021

  • У аўторак, 2 лютага, – свята Ахвяравання Пана. Ушаноўваем Езуса Хрыста, які ёсць Святлом свету. У гэты дзень благаслаўляюцца свечкi, так званыя Грамніцы. Гэтыя свечкi запальваем у нашых дамах падчас бур і навальніц. А таксама запаленая грамнічная свечка даецца ў рукі канаючага чалавека. У гэты дзень адзначаем Сусветны дзень кансэкраванага жыцця. Св. Імшы ў 9:00; 12:00 (на польскай мове); 18:30.
  • У сераду, 3 студзеня, – успамін св. Блажэя, заступніка і апекуна вернікаў, асабліва ў хваробах горла. Напрыканцы Святой Імшы будзе ўдзяляцца спецыяльнае благаслаўленне свечкамі, каб атрымаць аздараўленне і абарону ад хвароб горла. У гэты дзень пасля ранiшняй Святой Імшы будзем разбіраць дэкарацыі і прыбіраць нашу святыню. Запрашаем як мага больш людзей, бо работы будзе шмат.
  • У чацвер, 4 лютага, – 1-ы чацвер месяца. Молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця. Запрашаем да ўдзелу ў набажэнстве, якое распачнецца а 17:30.
  • У пятніцу, 5 лютага, – успамін св. Агаты. Напрыканцы Святой Імшы — благаслаўленне хлеба і вады ў гонар гэтай святой. Таксама гэта 1-я пятніца месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса а 17:30.
  • У суботу, 6 лютага, – успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў з Японіі. Таксама гэта 1-я субота месяца. Запрашаем да ўдзелу ў набажэнстве да Найсвяцейшай Панны Марыі а 17:30.
  • У наступную нядзелю, 7 лютага, – 1- я нядзеля месяца, пасля Святой Імшы а 10:30 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
  • Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам.
  • Хто б яшчэ хацеў, каб Вас святар наведаў  з душпастырскім візітам, звяртайцеся ў закрыстыю.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на люты: 1. За хворых і церпячых. 2. Аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавіруса, аб ласцы аздараўлення для хворых і аб Божым благаслаўленні для ўсіх тых, хто змагаецца з пандэміяй.
  • Запрашаем як мага часцей наведваць парафіяльную лаўку. Там можна набыць насценныя календары, рэлігійныя часопісы: “Дыялог”, “Наша вера”, ”Ave Maria”, а таксама іншую карысную для вас літаратуру. Акрамя таго, тут ёсць багаты выбар ружанцаў, крыжыкаў, свечак і яшчэ многа цікавых рэчаў для рэлігійнага ўжытку.
  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.