Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

18 ліпеня 2021

ХVІ звычайная нядзеля

  • Сабраныя ў сёняшнюю нядзелю ахвяраванні прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
  • У сераду, 21 ліпеня, прыпадае 10-я гадавіна смерці кардынала Казіміра Свёнтэка. А 12:00 адбудзецца Святая Імша, на якую запрошаны біскупы і святары нашай краіны.
  • У чацвер, 22 ліпеня, – свята св. Марыі Магдалены.
  • У пятніцу, 23 ліпеня, – свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.
  • У наступную нядзелю, 25 ліпеня, адбудзецца благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў з нагоды усаміну св. Крыштафа, апекуна вадзіцеляў.
  • З мэтай арганізацыi прыбірання нашай святыні ствараем спецыяльны графік. Вялікая просьба запісвацца ў больш зручны для Вас тэрмін. Прыбіранне святыні адбываецца па суботах пасля ранiшняй Св. Імшы. Аднак можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.
  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву.  Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.