Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 3.04.2022

  • Сёння, 3 красавіка, V нядзеля Вялікага посту. Прыкрытыя ажно да Вялікай пятніцы крыжы ўзгадваюць нам, што мы ўваходзім у непасрэдную падрыхтоўку да таямніцы Мукі і Смерці нашага Збаўцы Езуса Хрыста.
  • У чацвер, 7 красавіка, – 1 чацвер месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 17:30. Молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.
  • У суботу, 9 красавіка, у нашай катэдры будзе праходзіць «Дзень канфесіяналаў».  А 9:00 распачнецца Пакутнае набажэнства і на працягу цэлага дня да 18:30 будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту Споведзі.
  • У наступную нядзелю, 10 красавіка, – Пальмовая нядзеля, альбо Нядзеля Мукі Пана. На пачатку кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне пальмаў на ўспамін урачыстага ўваходу Езуса ў Ерузалем, а ў Літургіі слова будзем слухаць апісанне Мукі Пана. Зборы ахвяраванняў у гэты дзень прызначаюцца на Духоўную семінарыю.

Набажэнствы ў часе Вялікага посту

  • Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Святой Імшы з панядзелка па суботу, а таксама ў пятніцу пасля Святой Імшы а 18:30. Па аўторках пасля Святых Імшаў а 9:00 і 18:30 – Крыжовы Шлях для дзяцей.
  • Набажэнства Песні Жальбы ў наступную нядзелю адбудзецца пасля Святoй Імшы а 8:30.
  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на красавік: молімся ў інтэнцыі міру на Украіне.