Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ XXX звычайная нядзеля 16 кастрычніка 2022

  • У сённяшнюю нядзелю, 16 кастрычніка, парафіяне з в. Лясной (Баранавіцкі район) пасля Св. Імшаў будуць збіраць ахвяраванні на тэрміновы рамонт парафіяльнага дома.
  • Кастрычнік – Ружанцовы месяц. Заахвочваем да актыўнага ўдзелу ў Ружанцовых набажэнствах, якія адбываюцца на працягу тыдня ў 18:00, у нядзелю – пасля Святой Імшы а 10:30.
  • У панядзелак, 17 кастрычніка, – успамін Св. Ігнація з Антыёхіі.
  • У аўторак, 18 кастрычніка, – свята Св. Лукі, Евангеліста. Дзень малітваў за медыкаў.
  • Таксама, 18 кастрычніка, ў чарговы раз пройдзе сусветная акцыя «Мільён дзяцей моліцца Ружанец». Заахвочваем усіх дзяцей нашай парафіі далучыцца да гэтай акцыі, якая распачнецца ў 18:00. У нашай катэдры пры дапамозе відэатрансляцыі будзем удзельнічаць у супольнай, усебеларускай ружанцовай малітве аб міры і супакоі. Вячэрняя Св. Імша распачнецца са спазненем.
  • У суботу, 22 кастрычніка, – успамін св. Яна Паўла Вялікага, папы.
  • У наступную нядзелю, 23 кастрычніка, – Місійная нядзеля і збор ахвяраванняў на місіі.
  • Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам.
  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
  • Заахвочваем набываць і чытаць нашы часопісы “Дыялог” і “Ave Maria”.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.