Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 23 кастрычніка 2022

  • Сёння, 23 кастрычніка, – Місійная нядзеля, зборы ахвяраванняў будуць прызначаны на місіі.
  • Кастрычнік – Ружанцовы месяц. Заахвочваем да актыўнага ўдзелу ў Ружанцовых набажэнствах, якія адбываюцца на працягу тыдня ў 18:00, у нядзелю – пасля Святой Імшы а 10:30.
  • У сераду, 26 кастрычніка, як кожны 26 дзень месяца, молімся аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
  • У пятніцу, 28 кастрычніка, – свята святых Сымона і Юды Тадэвуша, Апосталаў. Гадавіна святарскага пасвячэння кс. біскупа ардынарыя Антонія Дзям’янка (1980 г.).
  • У закрыстыі можна складаць запіскі (“выпамінкі”) з імёнамі нашых родных і блізкіх, якія скончылі свой зямной шлях, і якім мы прагнем праз нашыя малітвы дапамагчы хучэй спазнаць поўню радасці Нябеснага Валадарства. Памятаем таксама аб упарадкавані могілак, асабліва на вул. Спакойнай.
  • Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам.
  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.