Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 13 лістапада 2022 — ХХХІІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • У сёняшную нядзелю, 13 лістапада, а 16:00 ў парафіяльным доме адбудзецца сустрэча сужэнств рухуEQUIPES NOTRE-DAME (“Суполкі Маці Божай”). Запрашаем не толькі удзельнікаў руху, але і сужэнствы, якія жадаюць пазнаёміцца з гэтым рухам.
  • У сераду, 16 лістапада, – успамін Маці Божай Вастрабрамскай.
  • У чацвер, 17 лістапада, – успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы.
  • У наступную нядзелю, 20 лістапада, – урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Дзень малітвы за клерыкаў і выкладчыкаў Духоўных семінарый. Зборы ахвяраванняў прызначаюцца на нашу Духоўную семінарыю.
  • Запрашаем дзяцей на катэхезы згодна з раскладам.
  • Прыбіранне касцёла адбываецца па графіку, які размешчаны на дошцы аб’яў.
  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
  • 3 снежня, у першую суботу месяца, у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца трэцяя малітоўная сустрэча ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да 25-гадовага юбілею з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай, на якую запрашаюцца сужэнствы. Для жадаючых прыняць удзел у гэтай сустрэчы плануецца замовіць у Баранавічах аўтобус. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца ў пробашча.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.