Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 20 лістапада 2022 ХХХІV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • У сёняшнюю нядзелю, 20 лістапада, адзначаем урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Дзень малітвы за клерыкаў і выкладчыкаў Духоўных семінарый. Зборы ахвяраванняў прызначаюцца на Духоўную семінарыю.
  • У панядзелак, 21 лістапада, – успамін Ахвяраванне Найсвяцейшай Панны Марыі
  • У аўторак, 22 лістапада, – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы. Дзень малітваў за арганістаў, харыстаў і асоб, звязаных з касцёльнай музыкай.
  • У аўторак, 22 лістапада, у 12:00 адбудзецца Святая Імша з удзелам святароў нашай дыяцэзіі, якую ўзначаліць наш Ардынарый біскуп Антоні Дзям’янка. У гэты дзень не будзе Святой Імшы ў 9:00.
  • У чацвер, 24 лістапада, – успамін святых Андрэя Зунг Лака, святара і паплечнікаў, мучанікаў з В’етнама.
  • У суботу, 26 лістапада, як кожны 26 дзень месяца, молімся аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
  • У наступную нядзелю, 27 лістапада, распачынаецца перыяд Адвэнту. Адбудзецца благаслаўленне адвэнтовых вянкоў, свечак, ліхтарыкаў.
  • Запрашаем дзяцей на катэхезы згодна з раскладам.
  • 3 снежня, у першую суботу месяца, у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца трэцяя малітоўная сустрэча ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да 25-гадовага юбілею з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай, на якую запрашаюцца сужэнствы. Для жадаючых прыняць удзел у гэтай сустрэчы плануецца замовіць у Баранавічах аўтобус. Запісацца і атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна ў пробашча.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.