Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 23.04.2023 ІІІ ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • Ва ўсе нядзелі Велікоднага перыяда на пачатку Св. Імшой а 10:30 будзем праводзіць працэсію. У гэтай працэсіі ахрышчаныя вызнаюць веру ў змёртвыхпаўстанне Хрыста і выказваюць радасць надзеі на вечнае жыццё.
  • У аўторак, 25 красавіка, – свята Св. Марка, Евангеліста.
  • У сераду, 26 красавіка, як кожны 26 дзень месяца, молімся аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага. Таксама гэта дзень малітвы за ахвяраў трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.
  • У суботу, 29 красавіка, – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
  • У наступную нядзелю, 30 красавіка, – Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях, які распачынае тыдзень малітваў аб пакліканнях да службы ў Касцёле.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву.  Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.