- У аўторак, 26 верасня, як кожны 26-ы дзень месяца, молімся аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
- У сераду, 27 верасня, – успамін Св. Вінцента дэ Поля.
- У чацвер, 28 верасня, у 12:00, у нашай катэдры адбудзецца урачыстая Святая Імша з удзелам святароў і біскупаў нашай і іншых дыяцэзій, з нагоды юбілею 25 гадавіны біскупскага пасвячэння нашага Ардынарыя біскуп Антонія Дзям’янкі, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Не будзе Св. Імшы а 9:00.
- У пятніцу, 29 верасня, – свята святых Арханёлаў Міхаіла (апекуна Беларусі), Габрыэля і Рафала. Молімся за Касцёл у нашай краіне.
- У суботу, 30 верасня, – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла.
- У наступную нядзелю, 1 кастрычніка, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пачатак Ружанцовых набажэнстваў.
- Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.
- Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
- Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 24 верасня 2023
